Книга в дар
14 лютага адзначаецца Міжнародны дзень кнігадарэння — свята ўсіх, хто неабыякавы да кніг і чытання.
У гэты дзень бібліятэка атрымала падарункавае выданне ад гасцей акадэміі, дэлегацыі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Дзелімся гэтай навіной з чытачом.
Міцкевіч, А. Пан Тадэвуш, або апошні наезд у Літве : шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гг. / Адам Міцкевіч ; пераклаў з польскай мовы Пятро Бітэль ; мастак Васіль Шаранговіч. – Мінск : Беларусь, 2025. – 383 с.
З выданнем можна азнаёміцца на абанеменце.