Літаратурная дата
5 сакавіка адзначаем 130 год з дня нараджэння беларускага савецкага пісьменніка, паэта, драматурга, перакладчыка і сатырыка Кандрата Крапівы.
У бібліятэцы на абанеменце аформлена кніжная выстава “Літаратурная дата 2026”, якая знаёміць з творчасцю беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў, а ў чытальнай зале кожны жадаючы зможа адказаць на пытанні віктарыны “Мяне голымі рукамі асцярожна, брат, бяры…”, пазнаць сябе ў жартах Кандрата Крапівы і пасмяяцца над сабой.
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я: Я — пякучка-крапіва.» К. Крапіва
- «Пад узгорак або ў гразь — Конь насілу возьме. Стала Баба памагаць… седзячы на возе.» («Дзед і Баба»)
- «Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў, а што ў самого на лычы, не бачыў гэтага аднак.» («Ганарысты Парсюк»)
- «Каб ты быў разумнейшы трошка ды розумам раскінуць мог авечым, то ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, бо заслужыў ты свой дыплом не галавой, а лбом.» («Дыпламаваны Баран»)
Студэнты 2 курса факультэта ветэрынарнай медыцыны і іх куратар Сельмановіч Ларыса Аркадзьеўна, дацэнт кафедры анатоміі, ў бібліятэцы на мерапрыемстве да юбілею Кандрата Крапівы.
Вядучы бібліятэкар Кавалеўская Ларыса Алегаўна расказвае пра жыццё і пісьменніцкую працу Кандрата Крапівы студэнтам 2 курса факультэта ветэрынарнай медыцыны, з куратарам Спірыдонавай Наталляй Віктараўнай, дацэнтам кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі.






