Нам засталася спадчына...
"Нам засталася спадчына…". Менавіта пад такой назвай 15 верасня ў Дзень бібліятэк Беларусі бібліятэка акадэміі гасцінна запрасіла сваіх чытачоў на інтэрактыўную пляцоўку.
Традыцыі, звычаі, культура нашых продкаў – усё гэта наша мінулае, якое трэба захоўваць і без якога няма будучыні.
Удзельнікі мерапрыемства згадалі творчасць класікаў беларускай літарытуры Я. Купалы і Я Коласа, якім у гэтым годдзе споўнілася 140 год з дня нараджэння.
Этна куток "Мой родны кут" перанёс гасцей у беларускую хатку з рэчамі быту нашых прашчураў.
Вельмі цікава прайшла сустрэча з супрацоўнікам Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Раўбісам Алегам Алегавічам, які расказаў пра бульбу – "другі хлеб" беларусаў.
У. Караткевіч у нарысе "Зямля пад белымі крыламі" пісаў пра бульбу так: "Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, абскрэбсці, разламаць і, калі яна яшчэ дыміцца, саліць і, захлынаючыся, глытаць - ад гэтай, печанай, і да "клецак з душамі", да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус на стале, яна - дзіва."
Беларусы славяцца сваей гасціннасцю. Толькі госць на парог- пачастунак на стол.
На пляцоўцы "Запрашаем у шынок" госці частаваліся бульбай розных гатункаў, згадалі любімыя стравы.
Народ беларускі, гасцінны народ. І любіць прыгожыя святы,
Дзе столькі вясёлых, цудоўных прыгод, дзе стол накрываюць багаты.
А стравы такія, што нашы дзяды калісьці яшчэ гатавалі,
Нашчадкі да нашых часоў праз гады рэцэпты тых страў захавалі.
Мы верым, што звычаі нашы не ўмруць, майстэрства народа не стухне
Няхай жа традыцыі нашы жывуць і ў песнях, і ў святах, і ў кухні.
ДЗЯКУЙ УСІМ ГАСЦЯМ ЗА УДЗЕЛ У МЕРАПРЫЕМСТВЕ!
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 32 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте