21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы
На Зямлі існуе больш за 7 тысяч моў. Адна з прычын іх знікнення - нераўнамернае размеркаванне па колькасці носьбітаў. Мова вымірае, калі на ёй размаўляе менш за 100 тысяч чалавек.
Мова - гэта нематэрыяльная спадчына чалавецтва, інструмент камунікацыі, успрыманні свету, мова адлюстроўвае сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй.
Вывучаючы мовы, людзі перадаюць і захоўваюць моўную і культурную разнастайнасць, вучацца цярпімасці і павазе.
У Міжнародны Дзень роднай мовы бібліятэка падрыхтавала для чытачоў інтэрактыўную пляцоўку, якая працягнецца да 25 лютага.
У праграме:
- КНІЖНАЯ ВЫСТАВА “ТЫДЗЕНЬ З БЕЛАРУСКІМІ ПІСЬМЕННІКАМІ”
- ФЛЭШ-БАТЛ “ХУТКАМОЎКІ. ЧЫТАЕМ РАЗАМ”
- МАЙСТАР-КЛАС “БУСЕЛ – КРЫЛАТЫ СІМВАЛ БЕЛАРУСІ”
- ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ДОШКА “ЛЕПШАЕ СЛОВА НА РОДНАЙ МОВЕ”
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 30 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте