Каханне жыве для сусвету, каханне жыве для дваіх
Студэнцкія гады – адны з самых лепшых і шчаслівых у жыцці чалавека. А такое пачуццё, як каханне, заўсёды займае маладыя галовы і сэрцы.
П’еса Янкі Купалы “Паўлінка” мінавіта пра гэта – пра каханне.
Да 110-годдзя п’есы, якая ўбачыла свет у 1913 годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца», бібліятэка прапанавала студэнтам узгадаць лепшыя старонкі твора.
З часу напісання п’есы змянілася не адно пакаленне чытачоў, але па-ранейшаму гісторыя кранае сэрца і выклікае цікавасць. Каханне галоўных герояў Паўлінкі і Якіма, якое пераадольвае на шляху розныя перашкоды, было шмат у чым спісана аўтарам са сваёй біяграфіі і з'яўляецца прыгожым прыкладам светлага пачуцця.
У літаратурнай вечарыне прынялі ўдзел студэнты 11 групы 2 курса ФВМ і куратар Шыёнак М.А., старшы выкладчык кафедры хіміі.
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас один гость и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте