"Ад літары да слова, ад слова да мовы"
Паважаныя чытачы! 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы!
Ў залах бібліятэкі падрыхтаваны кніжныя выставы "Ад літары да слова, ад слова да мовы", "Наша спадчына - Роднае слова!"
Прыходзьце да нас! Адчыняйце таямніцы роднага слова, а зараз дапамажыце невучу Васілю вырашыць крыжаванку.
Па гарызанталі:
1. Збор слоў ў алфавітным парадку з тлумачэннямі
4. З’явы культурнага жыцця, побыту, укладу, якія ўнаследаваны ад мінулых эпох
5. Паліграфічнае прадпрыемства, якое вырабляе кнігі, часопісы, газеты і інш.
6. Тэкст, перакладзены з адной мовы на іншыя
8. Сістэма знакаў, сродак чалавечых зносін, мыслення
9. Аснова слова, якая нясе яго лексічнае значэнне
10. Матэрыял для друкавання, які вырабляецца з раслінных валокнаў
12. Твор друку (даўней рукапісны) ў выглядзе пераплеценых лістоў з тэкстам
13. Часціна мовы, якая абазначае дзеянне
Па вертыкалі:
1. Хуткая гаворка
2. Здольнасць чытаць і пісаць
3. Ўсходнеславянскі і беларускі першадрукар
6. Арфаграфія, сістэма правілаў напісання слоў
7. Славесны абмен звесткамі, меркаваннямі
11. Старэйшае пакаленне ў адносінах да малодшага
12. Гандляр, які ўразнос прадаваў галантарэйныя тавары, кнігі
14. Пісьмовы знак у азбуцы, які адпавядае гуку мовы
ключ |
|
Па гарызанталі: 1. слоўнік 4. спадчына 5. друкарня 6. пераклад 8. мова 9. корань 10. папера 12. кніга 13. дзеяслоў |
Па вертыкалі: 1. скарагаворка 2. пісьменнасць 3. Скарына 6. правапіс 7. гутарка 11. продкі 12. карабейнік 14. літара |
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 23 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте