«І вечнасць паэзіі, як вечнасць жыцця»
Да Дня паэзіі ў біблятэкі падрыхтавана кніжная выстава «І вечнасць паэзіі, як вечнасць жыцця», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (6 лютага 1914 г. – 4 лютага 1978 г.)
Пaэзiя Apкaдзя Kyляшoвa ўвaйшлa ў зaлaты фoнд бeлapycкaй лiтapaтypы XX cтaгoддзя. Apкaдзь Куляшоў належыць да ліку найбольш выдатных паэтаў Савецкай Беларусі. Kyляшoў нaдaў выcoкi фiлacoфcкi ўзpoвeнь бeлapycкaй пaэзii. Ён yзбaгaцiў тpaдыцыi бeлapycкaгa вepшa, пaшыpыў ягo вoбpaзныя мaгчымacцi. Нягледзячы на вобраз «песняра ваеннага часу», што трывала замацаваўся за паэтам, на самай справе Аркадзь Куляшоў - розны: даваенны лірык-прагматык, суровы летапісец Вялікай Айчыннай вайны, тонкі філосаф, шчыры патрыёт і закаханы рамантык. Аркадзь Куляшоў не толькі пісаў, але і з поспехам перакладаў на беларускую мову вершы класікаў рускай, украінскай і замежнай паэзіі.
Цікавыя факты
- Свой першы зборнiк вершаў «Росквiт зямлi» А. Куляшоў трымаў у руках у 16 гадоў. Фактычна напiсаны ён у пятнаццаць i раней.
- Куляшоў працаваў па 16 гадзін у суткі і прывык да такога рытму жыцця. Таму, калі адпачываў ад напісання вершаў, заўседы перакладаў.
- Вершы складаў лежачы. Але запісваў, толькі калі верш прыйшоў цалкам. Тады садзіўся за машынку і друкаваў гатовы тэкст.
- У 14-гадовым узросце Аркадзь Куляшоў напісаў верш «Алеся», прысвечаны свайму першаму каханню. Кампазітар І. Лучанок напісаў музыку к тэксту. Песня ўвайшла ў рэпертуар ансамбля «Песняры».
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 29 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте