1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer
  • История библиотеки ВГАВМ

    История библиотеки ВГ

  • Администрация

    Администрация

  • Режим работы

    Режим работы

  • Услуги библиотеки

    Услуги библиотеки

Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду

etnougolok2024

У бібліятэцы акадэміі з'явілася магчымасць дакрануцца да гісторыі беларускага народа, яго культуры і традыцый праз прадметы матэрыяльнай культуры.

Дзякуючы чытачам, у бібліятэцы створаны этна-куток “Мой родны кут”. У сваіх вясковых хатах, якія і цяпер не пустуюць - дыміцца ​​самавар, топіцца печ, - супрацоўнікі акадэміі знайшлі цікавыя прадметы старадаўняга побыту беларусаў: калаўрот, даматканыя пакрывалы, вугальныя прасы, гаршкі, маслабойку, бразготкі, гэблі, граблі, жорны і інш., і прынеслі іх у бібліятэку. Пражыўшы доўгае жыццё з чалавекам, рэчы памятаюць цеплыню чалавечых рук, у кожнай з іх жыве гісторыя.

Кожны прадмет раскажа пра жыццё беларусаў. Іх побыт адрозніваўся прастатой, практычнасцю рэчаў.

Даўней былі развіты ткацкае, кавальскае, ганчарнае рамёствы, разьба па дрэве. І ў гэтым можна ўпэўніцца, наведаўшы этна-куток бібліятэкі.

Паважаныя чытачы, этна-куток папаўняецца прадметамі і толькі пачынае набываць свой непаўторны твар. Калі ў Вас знойдуцца прадметы побыту, культуры, увогуле нешта, што тычыцца нашай гісторыі, прыносьце ў этна-куток.
Куток даўніны заўсёды адчынены для наведвальнікаў.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Яндекс.Метрика