Чытаем на роднай мове: літаратурная гадзіна
Паважаныя чытачы! Віншуем вас з Днём роднай мовы!
Віншуем усіх, хто ведае свае карані і вытокі! Мова адлюстроўвае традыцыі і культуру народа. Давайце берагчы мову, карыстацца ёй правільна. Няхай добрыя словы на роднай мове натхняюць, няхай родная мова дапамагае мець зносіны і ствараць нешта новае!
21 лютага ў бібліятэцы акадэміі прайшла літаратурная гадзіна, прымеркаваная да Дня роднай мовы.
Чытачы мелі магчымасць прыняць удзел ў наступных лакацыях:
- Інтэрактыўная дошка «Знаўцы беларускай мовы»
- Забаўка з падарункам «Лапатушкі-хуткамоўкі»
- Майстар-клас «Цвяток радзімы васілёк»
- Кніжныя выставы «Старонкі беларускай класікі» да 100 годдзя з дня нараджэння І. Навуменка, да 90 годдзя з дня нараджэння Р. Барадуліна
- Фотазона «Наша спадчына – Роднае слова!»
На пляцоўцы адкрыты мікрафон «Мова родная – мова модная!» самыя смелыя чытачы прачыталі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Асаблівая падзяка студэнтам 2 ФВМ Харытонавай Уладзіславе, Буравай Паліне і Бобыравай Настассі.
У свяце прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі. Свята прайшло пры падтрымцы Прафкома супрацоўнікаў акадэміі.
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 38 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте