Пімен Панчанка - 100 год з дня нараджэння
23 жніўня 1917 года нарадзіўся народны паэт Беларусі Пімен Панчанка. Пімен Емяльянавіч Панчанка Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак» Дзяржаўнай прэміі СССР (1981).
Шчыра запрашаем у бібліятэку чытачоў за лепшымі кнігамі вядомага паэта, якому мы адзначаем 100 год з дня нараджэння.
"Журавы"
Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы
Пад зарывам асенніх журавін?
Зіма сцюдзёная іх гоніць з цёплых хатак,
Ад родных ніў, ад ціхае ракі.
Праз вір вятроў,
Праз лютасць хваль касматых
Ляжыць іх шлях, далёкі і цяжкі.
Шкада мне іх — не вернуцца яны:
На поўдні лютуе крывавы бог вайны.
Там гнёзды спалены,
Там птушаняты знішчаны,
Смяротны дым плыве над папялішчамі.
Пад залатымі сонечнымі промнямі
Не хочацца і птушкам паміраць,
I будуць доўга галасамі сумнымі
Радзіму жураўліную гукаць.
Пімен Панчанка
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 45 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте