21 февраля - Международный день родного языка!
21 лютага ў бібліятэцы прайшло Свята роднай мовы. У гэты дзень бібліятэкары прапанавалі сваім наведвальнікам прыняць удзел у акцыі "Мове рускай дай разгрузку – размаўляй па-беларуску". На працягу ўсяго дня гучала мілагучная беларуская мова. Для ўсіх карыстальнікаў бібліятэкі дэманстраваліся кніжныя выставы, быў падрыхтаваны відыёролік "Вобразы мілыя роднага краю". Чытачы спрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, прыгадалі творы беларускіх аўтараў, адказвалі на пытанні віктарыны. Кожны ўдзельнік свята ў падарунак атрымаў валошку.
Дзякуй усім, хто ведае і шануе сваю родную мову!
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 42 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте