1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer
  • История библиотеки ВГАВМ

    История библиотеки ВГ

  • Администрация

    Администрация

  • Режим работы

    Режим работы

  • Услуги библиотеки

    Услуги библиотеки

«Пагавары са мной на мове… роднай»

«Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты ў кожным слове,

Душа яднаецца з душой.

І сэрца сэрцу адкрывае

Свае духоўныя сады —

Там салаўіны хор спявае,

Там смак крынічнае вады…» І. Пракаповіч

VASILEK

21 лютага… Раніца… Бібліятэка…

Раніца для чытачоў і супрацоўнікаў нашай бібліятэкі пачалася незвычайна. Бібліятэкары віталі ўсіх па-беларуску, гучалі беларускія вершы і музыка, дэманстраваліся відыяролікі пра родную мову. На выставе «Да кніжных скарбаў дакраніся» усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў, а таксама з перакладамі сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Так бібліятэка адзначыла Міжнародны Дзень роднай мовы. Свята прайшло пад назвай «Пагавары са мной на мове… роднай». Усім наведвальнікам прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў перакладзе слоў з беларускай мовы на рускую, а таксама прыняць удзел ва ўсеагульнай дыктоўцы.

Аб тым, як прайшло свята, сведчыць наша фотасправаздача! Прыемнага прагляду!

f211f212f214f215f217f218f220f222f224f225

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Яндекс.Метрика