Зямля пад белымі крыламі (90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча)
26 лістапада наша краіна адзначае 90-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
З гэтай нагоды 24 лістапада ў бібліятэцы прайшла гутарка «Зямля пад белымі крыламі» пра творчы і жыццёвы шлях У. Караткевіча. У мерапрыемстве прынялі удзел студэнты 1 курса 6 групы ФВМ (куратар асістэнт кафедры гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёл Панаськоў Міхаіл Аляксандравіч).
Творчасць Уладзіміра Караткевіча — гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і таленавіта. Яго творы прасякнуты вялікай любоўю да роднай Беларусі, да нацыянальнай гісторыі.
“…Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль. Да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі. Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму. І для вас я і хачу, наколькі хопіць маіх ведаў і здольнасцяў, расказаць пра яе…”
У. Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі” 1977 год.
Спіс твораў У. Караткевіча у фондзе бібліятэкі
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 11 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте