День родного языка = Дзень роднай мовы
Ва ўсім свеце 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Для калектыву бібліятэкі акадэміі і яе наведвальнікаў святочным стаў увесь месяц люты.
Так з 1 па 28 лютага ў двух рэжымах (на старонцы бібліятэкі УКантакце і ў фае бібліятэкі) праходзіць моўны марафон "Люты з роднай мовай". Кожны дзень мы знаёмім чытачоў з гісторыяй беларускай мовы і літаратуры, згадваем лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама апавядаем пра прыгожыя мясціны розных куточкаў Беларусі і звычаі іх жыхароў.
19 лютага супрацоўнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы ў анлайм-рэжыме (арганізатар – Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа). Завяршэннем моўнага марафона стаў адкрыты прагляд літаратуры "Летапісцы эпохі", прысвечаны 100-годзю з дня нараджэння вялікіх беларускіх пісьпенніках І. Шамякіна і І. Мележа.
Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. Мы прапануем валодаць і ганарыцца нашай роднай, беларускай МОВАЙ!
Чытайце вершы на беларускай мове і лепей услых, каб прачуць усю яе чароўнасць.
Калі ласка
У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула да рэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi...
– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.
Пятрусь Броўка
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 23 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте