«Майстэрства смяяцца апошнім» К 125 годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы
Я ў мастацкім агародзе толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе: Я – пякучка – крапіва.
Я расту вось тут пад плотам і не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам Рукі-ногі апякла.
16 сакавіка 2021 г. у бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Удзельнікамі вечарыны сталі студэнты 1 і 2 курсаў факультэта ветэрынарнай медыцыны. Літаратурныя чытанні, прагляд прэзінтацый, конкурсы і віктарына, а таксама кніжная выстава «Кандрат Крапіва: Жыццё і творчасць».
Дзякуючы актыўнасці нашых студэнтаў і куратара Святланы Пятроўны Герман, іх эрудыцыі, шырокім ведам па творчасці пісьменніка, час вечарыны прайшоў у добрым настроі.
Мерапрыемства падрыхтавала бібліятэкар атдзела абслугоўвання Кавалеўская Л.А.
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 19 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте