Свята роднай мовы
Дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага з 2000 года, ў нашай бібліятэцы пазначаны чырвоным днём календара.
Традыцыйна ў гэты дзень у бібліятэцы гучыць беларуская мова, чытачы і бібліятэкары ладзяць акцыю "Размаўляем па-беларуску разам". Гэты год не стаў выключэннем.
Для чытачоў працавалі кніжныя выставы "Бібліятэка беларускай аповесці", "Слова роднае - вечнасці след", "З любоўю да роднага слова".
Па ўрыўках з кніг студэнты адгадвалі класічныя творы беларускай літаратуры, з вялікай цікавасцю гарталі старонкі слоўнікаў беларускай мовы, знаёміліся са словамі-неалагізмамі "сеціва", "тэліць", "прышпільна", "падабайка" і інш.
Народная гульня "Адгадай мой галасок", а таксама гасцінцы беларускай кухні стварылі добры настрой удзельнікам мерапрыемства, студэнтам 2 курса 13 групы ФВМ (куратар Собалева Ю.Г., дацэнт кафедры хіміі).
Асобнай старонкай свята стала сустрэча з замежнымі студэнтамі, якія пазнаёміліся з бібліятэкай, з фондам рэдкай кнігі і музеем гісторыі акадэміі. Чытанне вершаў на розных мовах свету (беларускай, рускай, англійскай, французскай, іспанскай, арабскай, сінгальскай, тамільскай) стала сапраўдным упрыгожаннем святочнага дня. Студэнтаў падрыхтоўчага аддзялення суправаджалі старшыя выкладчыкі кафедры замежных моў Валынец І.В. і Быкава Т.А.
Ваш аккаунт
Меню
Кто на сайте
Сейчас 30 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте