1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer
  • История библиотеки ВГАВМ

    История библиотеки ВГ

  • Администрация

    Администрация

  • Режим работы

    Режим работы

  • Услуги библиотеки

    Услуги библиотеки

Зборнік «Сэрцам адданыя роднай зямлі…»

sbornik2022

 

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае да публікацыі ў зборніку творчых работ «Сэрцам адданыя роднай зямлі…» сваіх карыстальнікаў і іншых прадстаўнікоў аграрнай галіны з розных сфер – навукі, адукацыі, вытворчасці.

 

 

 

Тэма першага выпуску зборніка прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца работы ўласнага сачынення, выкананыя ў розных літаратурных жанрах (апавяданні, навэлы, нарысы, эсэ, казкі, байкі, вершы, паэмы, оды, песні і інш.), а таксама лічбавыя копіі ўласных жывапісных і графічных работ, аўтарскія фатаграфіі.

Публікацыя ў зборніку творчых работ бясплатная.

У работах, якія падаюцца да апублікавання ў зборніку, прадугледжваецца творчае раскрыццё наступных тэматычных накірункаў:

«У сівой даўніне, дзе губляецца летапіс часу…» (шматвяковае развіццё сельскай гаспадаркі на беларускіх землях і значныя падзеі аграрнай гісторыі);

«Зямля мая, ты – кніга непрачытаная…» (прыродныя ўмовы Беларусі як крыніца сельскагаспадарчай дзейнасці);

Роднае слова роднай зямлі (сельская гаспадарка ў беларускай мове, культуры, навуцы і мастацтве);

Славутыя імёны Бацькаўшчыны (выбітныя асобы аграрнай галіны Беларусі);

«Здабыткі гэта нашай працы…» (селянская праца і вядзенне работ на роднай зямлі);

«Для радасці ўрачыстай на зямлі...» (побыт, традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, звязаныя з сельскагаспадарчай дзейнасцю).

Пры падачы творчых работ неабходна выканаць наступныя патрабаванні:

  • матэрыялы прадстаўляюцца ў электронным выглядзе;
  • усе работы, якія падаюцца да публікацыі, павінны мець аўтара (суаўтараў) і назву;
  • мова літаратурных твораў – любая; аб’ём тэксту – не больш за 40 тыс. знакаў (з прабеламі);
  • тэкст работ афармляецца ў рэдактары Microsoft Word: арыентацыя аркуша – кніжная, фармат А4, усе палі – 20 мм, шрыфт Times New Roman (Times New Roman Cyrillic) у звычайным напісанні, кегль – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – паўтарачны; выраўноўванне асноўнага тэксту па шырыні старонкі, прозвішчаў і ініцыялаў аўтараў, назваў работ, найменняў арганізацый – па цэнтры; старонкі не нумаруюцца;
  • лічбавыя копіі жывапісных і графічных работ, фатаграфіі прадстаўляюцца асобнымі файламі ў фарматах jpg, png або bmp з распазнаваннем не менш за 300 dpi. Суправаджальная інфармацыя да работы (аўтар, назва і інш.) прыводзіцца ў асобным тэкставым файле ў фармаце дакумента Microsoft Word (мае пашырэнне doc, docx, rtf);
  • Адзін удзельнік можа быць аўтарам не больш чым 2-х творчых работ. 

Укладальнік пакідае за сабой права адбору дасланых матэрыялаў і вынясення рашэння аб прыняцці работы да публікацыі ў зборніку творчых работ.

Зборнік будзе выдадзены ў 4-м квартале 2022 г.

Публікацыі прымаюцца да 25 верасня 2022 г. 

Па пытаннях рэгістрацыі і ўдзелу ў праекце звяртайцеся ў бібліятэку акадэміі, тэл. 48-17-54, каб. 22. 

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Яндекс.Метрика